2017-05-17 14:54:00

Хворыя з сімптомам Хантынгтана прыедуць у Ватыкан да Папы


18 мая 2017 г. Францішак сустрэнецца ў Ватыкане з людзьмі, якія пакутуюць ад хваробы Хантынгтана, што характарызуецца спалучэннем парушэнняў руху, паводзін і свядомасці. Людзей з гэтым сіндромам на працягу дзесяцігоддзяў выключалі з грамадства, дыскрымінавалі і высмейвалі.

На сустрэчу з Францішкам прыедуць сотні сем’яў, прадстаўнікі 40 арганізацый з больш чым 20 краін свету. У прыватнасці, у ватыканскай Зале Паўла VI будуць прысутнічаць хворыя, іх сваякі і апекуны з раёна возера Маракайба ў Венесуэле, які стаў эпіцэнтрам гэтай генетычнай хваробы ў ХІХ стагоддзі. Яе распаўсюджанасць у Паўднёвай Амерыцы да 1000 разоў вышэйшая, чым у астатняй частцы свету. Арганізатары спадзяюцца, што сустрэча ў Ватыкане дапаможа пацыентам аднавіць годнасць жыцця без сораму.

Хвароба Хантынгтана або харэя Хантынгтана – гэта спадчыннае, прыроджанае захворванне, якое з часам праводзіць да асобаснай і інтэлектуальнай дэградацыі. На сённяшні дзень тэрапія заключаецца толькі ў зняцці сімптаматыкі, поўнае лячэнне ад паталогіі немагчыма.








All the contents on this site are copyrighted ©.