2017-05-17 11:29:00

Пантыфік прыме ўдзел у буйным форуме аб будучыні Еўропы


Святы Айцец прыме ўдзел у вялікім форуме, арганізаваным у Рыме 27-29 кастрычніка 2017 г. Камісіяй Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE), - падзяліўся з журналістамі айцец Аліўе Покіён, яе Генеральны сакратар. 16 мая 2017 г. Францішак прыняў кіраўніцтва арганізацыі, да якой належаць епіскапаты краін ЕС.

Папа на працягу гадзіны размаўляў з біскупамі аб праблемах кантынента: міграцыі, беднасці, рынкавай эканоміцы і сацыяльнай гаспадарцы. Айцец Покіён адзначыў, што Еўропа знаходзіцца на пераломным этапе, і найважнейшым выклікам для Еўрасаюза з’яўляецца неабходнасць паставіць у цэнтр агульнае дабро. Калі гэтага не будзе зроблена, Еўропа і свет сутыкнуцца з сур’ёзнымі наступствамі. 

Кастрычніцкая сустрэча, якая ўпісваецца ў святкаванні 60-й гадавіны з дня падпісання Рымскай дамовы, будзе праходзіць пад дэвізам: “Пераасэнсаваць Еўропу”. Форум павінен стаць платформай сустрэчы палітычнага класу з Касцёлам, для роздуму над еўрапейскім праектам. Прычым, Касцёл не мае гатовых адказаў і не хоча падмяняць сабой палітыкі, проста жадае ўнесці свой уклад у агульнае дабро.

Дэлегацыю “COMECE” на сустрэчы з Пантыфікам узначальваў кардынала Рэйнхард Маркс, арцыбіскуп Мюнхенска-Фрайзінгскі. На ёй прысутнічалі тры віцэ-старшыні: біскуп Жан Кокероль, дапаможны біскуп Міхеленска-Брусэльскай архідыяцэзіі; біскуп Джані Амброзія, біскуп П’ячэнца-Бобіа; біскуп Капенгагенскі Чэслаў Козон, а таксама біскуп Вілкавішкіскі Рымантас Норвіла.








All the contents on this site are copyrighted ©.