2017-05-12 12:00:00

Святы Айцец традыцыйна наведаў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ


11 мая 2017 г. вечарам Святы Айцец у 48-ы раз за час свайго пантыфікату наведаў рымскую базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб даверыць Маці Божай сваю пілігрымку ў Фаціму, звязаную з сотай гадавінай марыйных аб’яўленняў. Францішак заўсёды робіць так перад замежнымі падарожжамі і пасля вяртання з іх. 

Абраз Маці Божай “Salus Populi Romani” ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ з’яўляецца адным з самых шанаваных у Італіі. Назва “Выратавальніца рымскага народа” ўзыходзіць да падзей канца VI стагоддзя, калі ў Рым прыйшла эпідэмія чумы. У 590 г. папа Грыгорый Вялікі пранёс ікону ў працэсіі, просячы выратаваць горад. Падчас гэтага ён убачыў анёла ў небе, які хаваў карны меч, пасля таго чума адступіла.

Партугальская пілігрымка стане 19-м замежным візітам Францішка з часу яго абрання на Пасад св. Пятра ў 2013 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.