6 мая 2017 г. Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Швейцарыі Дорыс Лойтхард. Затым палітык сустрэлася з сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.
У ходзе сардэчных перамоў адзначалася высакароднасць служэння Папскай швейцарскай гвардыі, а таксама падкрэслівалася агульнае жаданне надалей умацоўваць добрыя адносіны, якія ўсталяваліся паміж Святым Пасадам і Швейцарыяй, нарошчваць супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.
Бакі абмеркавалі тэму будучыні еўрапейскага кантынента, міграцыйнае пытанне, праблемы з працаўладкаваннем моладзі, барацьбу з тэрарызмам і намаганні па абароне навакольнага асяроддзя.
All the contents on this site are copyrighted ©. |