2017-05-06 08:37:00

Пантыфік удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дзесяці дыяканам


Францішак удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дзесяці дыяканам. Гэта адбудзецца падчас св. Імшы 7 мая 2017 г. у ватыканскай базыліцы. Папа ўзначаліць яе з нагоды 54-га Сусветнага дня малітвы аб пакліканнях, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў ІV Велікодную нядзелю.

30 лістапада 2016 г. Папа скіраваў пасланне на Сусветны дзень малітвы аб пакліканнях, у якім нагадаў, што Божы народ патрабуе сапраўдных “місійных вучняў”, якія прысвячаюць сваё жыццё служэнню Евангеллю. Каб распазнаць хрысціянскае пакліканне, чалавеку патрэбна блізкасць з Панам, якая нараджае няўрымслівае жаданне несці Добрую Навіну братам, праз евангелізацыю і міласэрнае служэнне, падкрэсліваў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.