Францішак аказаў фінансававую падтрымку італьянскаму дабрачыннаму Таварыству св. Луіджы Ганзагі, якое апякуецца няпоўнаспраўнай моладдзю, і, у прыватнасці, спецыяльным пляжам для гэтых асоб, што дзейнічае недалёка ад Рыма. Ахвяраваных Пантыфікам грошай хопіць на тое, каб ён працаваў на працягу ўсяго бліжэйшага сезону.
Пляж пад назвай “La Madonnina” знаходзіцца ў мястэчку Фачэнэ, на ўзбярэжжы Тырэнскага мора. Ён быў створаны ў 2012 г. і з’яўляецца адзіным такога роду месцам у акрузе. Тут зроблены спецыяльныя сцежкі, якія дазваляюць мужчынам і жанчынам, прыкаваным да інвалідных вазкоў, самастойна даехаць да пляжных тапчаноў, санітарных памяшканняў, кафейнага бару і, канешне, да мора, купацца ў якім няпоўнаспраўным дапамагае спецыяльна падрыхтаваны персанал.
Пляж супрацоўнічае з мноствам дабрачынных і грамадскіх арганізацый, у тым ліку з Італьянскай федэрацыяй паралімпійскага плавання. Летам ён адчынены штодзённа.
Сродкі Францішак ахвяраваў праз апостальскага элемазінарыя, арцыбіскупа Конрада Краеўскага. Ён перадаў таксама сваё благаслаўленне ўсім валанцёрам, якія працуюць у гэтай структуры, няпоўнаспраўным і іх блізкім.
All the contents on this site are copyrighted ©. |