2017-04-16 12:39:00

Францішак: адкінуты камень стаў крыніцай жыцця


“Сэнс жыцця дадзены верай ва Уваскрослага Хрыста”, - адзначыў папа Францішак у сваёй кароткай гаміліі падчас велікоднай Эўхарыстыі, якую цэлебраваў 16 красавіка 2017 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 

Пантыфік падкрэсліў, што ўваскрасенне Езуса – гэта “не свята з вялікай колькасцю кветак”, нават калі і гэта цудоўна, але штосьці большае – гэта “таямніца адкінутага камня, які становіцца фундаментам нашага існавання”.

У канстэксце культуры адчужэння, адкінуты камень становіцца “крыніцай жыцця”. “Таксама і мы, маленькія каменчыкі на зямлі, на гэтай зямлі болю, трагедый, з верай ва Уваскрослага Хрыста маем сэнс, сярод вялікіх патрасенняў”, - падкрэсліў Пантыфік.

Ён заклікаў вернікаў прадставіць Богу ўсе свае страхі, няўпэўненасці, штодзённыя праблемы ці чалавечыя трагедыі, кажучы: “Не ведаю, што будзе, але я ўпэўнены, што Хрыстус уваскрос і я стаўлю на гэта”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.