2017-04-14 09:20:00

Францішак наведаў Бэнэдыкта XVI


Францішак здзейсніў візіт да Бэнэдыкта XVI, паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Сустрэча адбылася яшчэ 12 красавіка 2017 г. у ватыканскай рэзідэнцыі Папы на пенсіі – былым кляштары “Mater Ecclesia” у Ватыканскіх садах. Францішак наведаў свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра, каб скласці яму віншаванні з надыходзячымі велікоднымі святамі і 90-годдзем. 

Бэнэдыкт XVI адзначыць свой юбілей 16 красавіка 2017 г. Сціплае святкаванне з гэтай нагоды пройдзе ў яго рэзідэнцыі на наступны дзень. Павіншаваць Папу на пенсіі прыедзе яго родны брат, кс. прэлат Георг Ратцынгер, некалькі нямецкіх сяброў, а таксама дэлегацыя з Баварыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.