2017-04-13 11:54:00

Папа да святароў: абвяшчаць радасць Евангелля ўсім жыццём


Святар абвяшчае радасную вестку ўсім сваім існаваннем, падкрэсліў папа Францішак падчас св. Імшы Хрызмы, якую цэлебраваў раніцай 13 красавіка 2017 г. у ватыканскай базыліцы св. Пятра. У літургіі прынялі ўдзел шматлікія святары, які нясуць душпастырскае служэнне ў Рыме або спецыяльна прыехалі ў Вечны горад, каб перажыць тут перыяд Пасхальнага Трыдуума.

У гаміліі Пантыфік падкрэсліў, што радасная вестка ўтрымлівае ў сабе радасць Евангелля, будучы каштоўнай евангельскай жамчужынай, якая нараджаецца праз намашчэнне. Гэта Евангелле, якое, падчас абвяшчэння становіцца радаснай і міласэрнай праўдай. “Няхай ніхто не спрабуе раздзяліць гэтыя тры ласкі Евангелля: яго праўду – якая не абмяркоўваецца, яго міласэрнасць – безумоўную для ўсіх грэшнікаў, і яго радасць – унутраную і інклюзіўную”, - сцвердзіў Пантыфік. 

Паводле Папы, праўда пра Добрую навіну ніколі не можа быць “нейкай абстрактнай праўдай, з тых праўдаў, якія цалкам не ўцелаўляюцца ў жыццё людзей, але адчуваюць сябе ўтульна ў друкаваных тэкстах кніг”. У той жа час, міласэрнасць Добрай навіны не можа быць фальшывай літасцю, якая пакідае грэшніка ў яго нядолі, а прапаведванне не можа быць смутны ці нейтральным, бо яно з’яўляецца выразам радасці Езуса, які бачыць, “што бедныя евангелізаваныя, а малыя ідуць евангелізаваць”.

Святы Айцец адзначыў, што радасць Евангелля павінна быць змешчана ў новыя мяхі, каб выказаць навізну паслання. Ён прапанаваў святарам тры вобразы.

Першы – гэта каменныя збаны з вяселля ў Кане Галілейскай. Панна Марыя казала слугам, каб напоўнілі іх аж да верху. Папа заклікаў святароў да перамогі над спакусай страху, недахопам адвагі, каб напоўніць сябе аж да верху, пераадоліць маладушша, якое перашкаджае заражаць радасцю іншых.

Другі вобраз – гэта збан, які з драўляным чарпаком, несла на галаве евангельская самаранка. Ён сімвалізуе канкрэтнасць. Самаранка спаталіла фізічную прагу Езуса вадой, а яшчэ больш, спаталіла Яго прагу, вызнаўшы свае канкрэтныя грахі. У гэтым кантэксце Францішак узгадаў постаць св. Маці Тэрэзы з Калькуты і яе канкрэтнае міласэрнае служэнне, дзякуючы якому несла радасную вестку ўсім.

Трэцім вобрам Святы Айцец назваў прабітае сэрца Езуса, якое сімвалізуе лагодную, пакорную і бедную інклюзіўнасць, што прыцягвае ўсіх да сябе. “Ад Яго мы павінны навучыцца таму, што нельга споўніць абвяшчэнне вялікай радасці тым, хто вельмі бедны, інакш, як не праз пашану і пакору, аж да прыніжэння. Евангелізацыя не можа быць саманадзейнай. Канрэтнай, пяшчотнай і пакорнай: так евангелізацыя стане радаснай. Не можа быць суровай інтэгральнасці праўды, бо праўда стала целам, стала пяшчотнасцю, дзіцяткам, чалавекам, грахом на крыжы”, - сцвердзіў Папа. 

“Дарагія святары, калі будзем сузіраць і піць з гэты трох новых мяхоў, тады Добрая навіна будзе мець у нас паўнату, якая заражае, якую Маці Божая перадае ўсім сваім існаваннем, інклюзіўную канкрэтнасць абвяшчэння самаранкі і пакорную цэласнасць, з якой Дух нястомна выплывае і цячэ з прабітага сэрца Езуса, нашага Пана”, - сказаў Францішак на заканчэнне сваёй гаміліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.