2017-04-05 11:40:00

Святы Айцец заклікаў захоўваць спадчыну Яна Паўла ІІ


Францішак узгадаў 5 красавіка 2017 г. свайго папярэдніка на Пасадзе св. Пятра. Вітаючы прысутных на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане пілігрымаў з Польшчы, Папа нагадаў, што 2 красавіка споўнілася 12 гадоў з дня смерці св. Яна Паўла ІІ, яго “адыходу ў дом Айца”. 

“Ён быў верным сведкам Хрыста, заўзятым абаронцам спадчыны веры. Ён нагадаў свету пра два вялікіх пасланні: Езуса Міласэрнага і Фаціму. Першае да нас наблізіў Надзвычайны Юбілей Міласэрнасці; другое, у якім гаворка пра трыумф Беззаганнага Сэрца Марыі над злом, запрашае нас усвядоміць стагоддзе аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Давайце прымем гэтыя пасланні, няхай яны праймаюць нашыя сэрцы, давайце адчынім дзверы для Хрыста”, - заклікаў Пантыфік.

Трэба нагадаць, што 27 красавіка 2014 г. падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра менавіта папа Францішак абвясціў Яна Паўла ІІ святым.








All the contents on this site are copyrighted ©.