2017-04-02 14:00:00

Святы Айцец даверыў будучыню Касцёла і свету Марыі


Марыі даверым нашы радасці, наш смутак і нашы надзеі, запрасіў Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” 2 красавіка 2017 г. у Карпі, дзе знаходзіўся з пастырскім візітам. Папа маліўся, каб Маці Божая звярнула свой спагадлівы позірк на тых, хто пакутуе, асабліва хворых, бедных і пазбаўленых працы.

Пантыфік узгадаў дзве асобы – “сведкаў Хрыстовай любові” – родам з гэтага рэгіёну: благаслаўлёнага Эдуарда Фокерыні і Слугу Божую Марыяну Солціні, і павітаў сабраных на плошчы вернікаў. “Я заклікаю вас быць актыўнымі ўдзельнікамі жыцця вашых супольнасцяў, у адзінстве з вашымі святарамі. Заўсёды імкніцеся да самага істотнага ў абвяшчэнні і сведчанні Евангелля”, - сказаў ён.

Вітаючы біскупаў рэгіёну Эмілія-Раманья, Францішак заахвоціў іх, каб яны заўсёды былі побач са сваімі святарамі і ўважліва прыслухоўваліся да іх.

Папа даверыў жыццё і будучыню Касцёла і свету Найсвяцейшай Панне Марыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.