20 сакавіка 2017 г. у Ватыкане прадставілі афіцыйную праграму візіту папы Францішка ў партугальскі марыйны санктуарый у Фаціме. Пілігрымка пройдзе 12-13 мая ў 100-гадовы юбілей першага аб’яўлення тут Найсвяцейшай Панны Марыі.
Прыбыццё Святога Айца на авіябазу ў Монтэ-Рэаль запланавана на 16.20 па мясцовым часе. Тут 12 мая адбудзецца афіцыйная цырымонія прывітання і прыватная сустрэча з Прэзідэнтам каріны. Францішак наведае таксама капліцу ваеннай авіябазы, а затым на верталёце адправіцца ў Фаціму. Прылёт запланаваны на 17.35 на мясцовы стадыён, адкуль Пантыфік “адкрытым” аўтамабілем адправіцца непасрэдна ў марыйны санктуарый. Тут, у Капліцы аб’яўленняў, ён застанецца некаторы час на прыватнай малітве, пасля чаго благаславіць свечкі, звернецца да вернікаў з кароткай прамовай і далучыцца да ружанцовай малітвы.
Наступны дзень, 13 мая, пачнецца для Папы з сустрэчы з прэм’ерам Партугаліі. Затым ён наведае базыліку Маці Божай Ружанцовай. У 10.00 перад фацімскім санктуарыем пачнецца цэнтральная св. Імша, якую ўзначаліць Францішак. Пасля яе адбудзецца абед з удзелам мясцавага епіскапату. Вылет Святога Айца з авіябазы ў Монтэ-Рэаль запланаваны на 15.00, пасля афіцыйнай цырымоніі развітання. У 19.05 яго ўжо чакаюць у рымскім аэрапорце “Ciampino”.
Францішак стане чацвёртым Пантыфікам пасля Паўла VI, Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI, які наведае марыйны санктуарый у Фаціме.
All the contents on this site are copyrighted ©. |