2017-03-16 11:00:00

Папа ў Карпі ўшануе памяць ахвяраў землятрусу


Насычаны падзеямі і сустрэчамі дзень чакае папу Францішка ў італьянскай дыяцэзіі Карпі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Эмілія-Раманья, на поўначы краіны. Яго візіт туды адбудзецца 2 красавіка 2017 г. Праграма была апублікана 15 сакавіка 2017 г. Залай Друку Апостальскай Сталіцы.

Святы Айцец прыляціць у Карпі на верталёце. Чакаецца, што ў 9.45 па італьянскім часе ён прызямліцца на тэрыторыі мясцовага атлетычнага комплекса “Даранда Пьетры”. Затым Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на гарадской Плошчы Мучанікаў – адной з самых вялікіх у Італіі. На заканчэнне літургіі і малітвы “Анёл Панскі” ён благаславіць тры новыя дыяцэзіянальныя структуры: парафію, рэкалекцыйны дом і цэнтр дапамогі патрабуючым.

Абедзены перапынак Францішак правядзе ў семінарыі, разам з мясцовымі біскупамі, пажылымі святарамі і семінарыстамі. Затым, у семінарыйнай капліцы адбудзецца яго сустрэча з духавенствам, законнікамі і клерыкамі. Пасля яе Папа наведае катэдральны касцёл у Карпі, дзе правядзе некаторы час на малітве.

Наступны этап пілігрымкі пройдзе ў горадзе Мірандола, куды Святы Айцец адправіцца на аўтамабіле. На плошчы перад старажытнай мясцовай катэдрай, разбуранай землятрусам у 2012 г. і закрытай да гэтага часу, ён звернецца да жыхароў рэгіёну, а затым ускладзе кветкі да помніка ахвярам тых драматычных падзей. 

Плануецца, што Пантыфік вылеціць у Ватыкан у 17.30 на верталёце з тэрыторыі мясцовай парафіі. Працягласць палёту складзе паўтары гадзіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.