2017-03-16 12:28:00

Пантыфік: амаральным людзям цяжка вярнуцца са свайго шляху


Быць пільнымі, каб не паўстаць на шлях, які ад граху вядзе да амаральнасці, заклікаў Францішак 16 сакавіка 2017 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Папа спаслаўся на евангельскую прыпавесць пра багатага чалавека і жабрака па імені Лазар, які ляжаў каля ягонай брамы ў струпах і хацеў насыціцца тым, што падала са стала багацея (Лк 16,19-31).

Калі чалавек жыве ў сваім закрытым асяроддзі, клапоціцца толькі пра ўласны дабрабыт, шукае задавальненняў, адчувае сябе ў бяспецы і давярае выключна самому сабе, тады губляе арыентацыю і не ведае меры, перакананы Пантыфік. Менавіта гэта адбылося з багатым чалавекам з Евангелля, які ўсё жыццё цудоўна баляваў і не клапаціўся пра жабрака, што знаходзіўся ля дзвярэй яго дому.

Багацея не турбавала беднасць Лазара. Гэта, паводле Францішка, значыць, што ён быў не проста грэшнікам, бо з грэшнага шляху ёсць магчымасць вярнуцца назад, папрасіўшы прабачэння ў Бога. Багацей, на яго думку, дайшоў да такога стану, з якога амаль не магчыма вярнуцца. 

“Ёсць кропка, ёсць момант, ёсць мяжа, з-за якой вельмі цяжка вярнуцца назад: калі грэх пераўтраваецца ў амаральнасць. Гэты чалавек не быў грэшнікам, а быў маральна сапсутым, бо ведаў пра існаванне вялікай беднасці, але быў шчаслівым і яго не нішто не турбавала”, - сцведзіў Святы Айцец. 

Ён заклікаў вернікаў паразважаць над тым, што яны адчуваюць, калі бачаць на вуліцы бяздомных або дзяцей, якія просяць міласціну. Многія спісваюць усё на іх паходжанне і мінаюць іх: маўляў, гэтыя належаць да народнасці, прадстаўнікі якой заўсёды крадуць, заўважыў Папа.

Па яго словах, беднякі, бяздомныя, людзі якія не маюць грошай, каб плаціць за арэнду жылля, беспрацоўныя, ужо сталі часткай гарадскіх краявідаў, разам са статуямі, аўтобуснымі прыпынкамі і паштовымі аддзяленнямі. Францішак лічыць нядобрым, калі людзі пачынаюць адносіцца да іх сітуацыі, як да нечага нармальнага і супакойваюць сумленне толькі маленькай ахвярай.

На заканчэнне гаміліі ён заклікаў вернікаў быць пільнымі, каб не стаць сапсутымі амаральнасцю, а таксама прасіць Бога аб сардэчнай скрусе і ласцы разумення таго, ці не знаходзяцца на шляху, што вядзе ад граху да амаральнасці. 








All the contents on this site are copyrighted ©.