2017-03-06 15:29:00

Пантыфік наведае чарговую парафію на ўскраіне Рыма


12 сакавіка 2017 г. Францішак наведае парафію св. Магдалены з Каносы, якая знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне італьянскай сталіцы. Праграма візіту Пантыфіка яшчэ не была апублікавана.

Парафія св. Магдалены з Каносы была заснавала ў 1988 г. Душпастырскае служэнне тут нясуць законнікі з Кангрэгацыі сыноў Боскай любові, вядомыя таксама яе канасіяне. 21 красавіка 1996 г. яе наведваў св. Ян Павел ІІ.

Гаворка ідзе пра чатырнаццатую парафію Рымскай дыяцэзіі, якую Святы Айцец наведае з пачатку свайго пантыфікату і ўжо трэцюю ў бягучым годзе. 








All the contents on this site are copyrighted ©.