2017-03-05 13:57:00

Папа просіць аб малітве на перыяд рэкалекцый


Пантыфік нагадаў, што сёння ён пачынае рэкалекцыі разам з некаторымі супрацоўнікамі Рымскай курыі. Аб гэтым ён паведаміў 5 сакавіка 2017 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Некалькі дзён назад мы пачалі Вялікі пост, які з'яўляецца пілігрымкай Божага народа да свята Пасхі. Гэта шлях навяртання, змагання са злом з дапамогаю зброі малітвы, посту і ўчынкаў міласэрнасці. Жадаю ўсім, каб велікапостная пілігрымка была плённай і прашу вас пра памятаць у сваіх малітвах за мяне і супрацоўнікаў Рымскай курыі, якія сёння вечарам пачнуць тыдзень духоўных практыкаванняў. Дзякую ад усяго сэрца за гэтыя малітвы” , - сказаў Францішак.

Сёлетнія велікапостныя рэкалецыі для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі пройдуць 5-10 сакавіка 2017 г. у мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма. Яны будуць прысвечаны тэме: “Мука, смерць і ўваскрасенне Езуса паводле св. Мацвея”. Іх правядзе 53-гадовы італьянскі францішканін айцец Джуліа Мікеліні, выкладчык Тэалагічнага інстытута ў Асізі. У праграме духоўных практыкаванняў, акрамя медытацый,  штодзённая Эўхарыстыя, малітва і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

У час рэкалецый, як звычайна, не будуць праходзіць папскія аўдыенцыі. 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.