2017-03-04 12:23:00

Францішак: часта думаю пра народы Афрыкі


 

“Усім сэрцам абдымаю ўмілаваны народ Ганы, радуючыся яго міру і поспехам, а таксама ўсе іншыя народы Афрыкі, пра якія часта думаю, выковаючы маё найвышэйшае служэнне”, - напісаў папа Францішак у лісце да свайго спецыяльнага пасланніка на святкаванне 60-годдзя незалежнасці Ганы і 40-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж гэтай афрыканскай краінай і Апостальскай Сталіцай.

Пантыфіка на ўрачыстасцях, які пройдуць 4-6 сакавіка 2017 г. прадстаўляе старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан кардынал Джузэпэ Бертэла. У перыяд з 1987 па 1991 гг. ён быў Апостальскім пранунцыем у Гане і добра знаёмы з мясцовай рэчаіснасцю.

Святы Айцец даручыў свайму пасланніку пераказаць прывітанне ўсяму ганскаму народу: як хрысціянам, так і вызнаўцам іншых рэлігій, а таксама нядаўна выбранаму Прэзідэнту Ганы Нану Акуфа-Адо, мясцоваму епіскапату і іншым рэлігійным лідэрам.

У сваім лісце Папа працытаваў словы Пія ХІІ, які 60 гадоў таму ў энцыкліцы “Fidei donum” пісаў: “Прысутны ў Афрыцы Касцёл моцна стараецца праводзіць сваю місію сярод язычнікаў. Значная частка гэтых рэгіёнаў перажывае важныя грамадскія, эканамічныя і палітычныя перамены, ад якіх у значнай ступені залежыць будучыня”.

“Успамінаючы гэтыя факты з мінулага, трэба працягваць справу паяднання паміж усімі людзьмі і будавання, з Божай дапамогай, лепшай будучыні”, - пажадаў на заканчэнне свайго ліста Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.