2017-03-04 11:09:00

У Ватыкане размаўлялі пра ролю "Twitter" у дыпламатыі


“Дзе знаходзіцца чалавек, там знаходзіцца і Касцёл. Вось чаму Папа прысутны ў “Twitter” і “Instagram”, - падкрэсліў кс. Лусіа Адрыян Руіс, сакратар Сакратарыяту па камунікацыі Апостальскай Сталіцы. Святар прыняў удзел у вучэбным семінары, прысвечаным ролі сацыяльнай сеткі “Twitter” у дыпламатыі Святога Пасаду. Форум быў арганізаваны пасольствам Вялікабрытаніі пры Апостальскай Сталіцы і ватыканскім Сакратарыятам па камунікацыі.

Тэма мерапрыемства была выбрана не выпадкова. Падчас яго адзначалася, што Францішак безумоўна з’яўляецца адным з сусветных лідэраў у сферы сучаснай камунікацыі. Штодзённа дзелячыся кароткімі пасланнямі на важныя тэмы ён глыбока кранае думкі і сэрцы людзей ва ўсім свеце. Акаунт @Pontifex, які мае дзевяць моўных версій, у цяперашні час займае ў "Twitter" 26 месца па колькасці падпісчыкаў. Яна складае каля 32 млн карыстальнікаў гэтай сацыяльнай сеткі.

Пасол Вялікабрытаніі пры Святым Пасадзе, спадарыня Салі Эксворці, у сваім выступленні адзначыла, што лічбавае вымярэнне набывае ўсё большую ролю ў сучаснай дыпламатыі. Яна падкрэсліла, што існуе шмат сфер, у тым ліку камунікацыя праз “Twitter”, дзе Апостальская Сталіца і міжнародныя дыпламатыя могуць знайсці магчымасці для супрацоўніцтва. 

Большасць падпісчыкаў папскага акаўнта у “Twitter” сочаць за яго іспанамоўным профілем – 12 мільёнаў. На англамоўную версію падпісаны амаль 10 мільёнаў, італьянскамоўную – амаль 4 мільёны, нямецкамоўную – больш за 360 тыс. Вялікай папулярнасцю карыстаецца версія на лацінскай мове – на яе падпісаліся больш за 620 тыс. чалавек. 








All the contents on this site are copyrighted ©.