2017-02-28 15:44:00

Папа наведае дыяцэзію на поўначы Італіі


Папа Францішак наведае італьянскую дыяцэзію Карпі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Эмілія-Раманья, на поўначы краіны. Візіт пройдзе 2 красавіка 2017 г. паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Рэгіён да гэтага часу перажывае цяжкасці, звязаныя з наступствамі землятрусу, які адбыўся ў 2012 г. і нанёс вялікі ўрон культурнай спадчыне і інфраструктуры. У яго выніку загінулі 20 чалавек і каля 6 тыс. засталіся без даху над галавой. 

За некалькі дзён да візіту Францішка, 25 сакавіка 2017 г. тут будзе ўрачыста адкрыта пасля рэстаўрацыі мясцовая катэдра, пяць гадоў таму разбураная землятрусам. Цырымонію ўзначаліць бліжэйшы супрацоўнік Папы – кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

На тэрыторыі дыяцэзіі Карпі пражывае каля 130 тыс. чалавек. Яе пастырам з’яўляецца біскуп Франчэска Кавіна. З 1996 па 2011 гг. ён працаваў у ватыканскім Дзяржсакратарыяце.








All the contents on this site are copyrighted ©.