2017-02-26 15:16:00

Пантыфік наведаў англіканскую царкву ў Рыме


“Калі прызнаем нашу слабасць і папросім прабачэння, тады аздараўляючая міласэрнасць Бога заззяе ўнутры нас і стане бачнай звонку і іншыя праз нас адчуюць лагодную прыгажосць аблічча Хрыста”, - сказаў Папа падчас наведвання англіканскай царквы Усіх Святых (All Saints Church) у Рыме. Візіт адбыўся вечарам 26 лютага 2017 г. і меў гістарычнае значэнне: Францішак стаў першым Пантыфікам, які зрабіў гэта.

Святы Айцец прыняў удзел у Харальных Нешпарах, якія насілі скарочаную форму, і прамовіў казанне. Ён заўважыў, што англіканскія літургічныя набажэнствы праходзяць у Рыме ўжо на працягу 200 гадоў. За гэты час шмат змянілася: калі ў мінулым католікі і англікане глядзелі адзін на аднаго з падазронасцю і варожасцю, то сёння яны прызнаюць кім насамрэч з’яўляюцца: братамі і сёстрамі ў Хрысце, праз агульны хрост, заўважыў Папа.

Францішак падкрэсліў, што калі супольнасць ахрышчаных хрысціян знаходзіцца перад абліччам рознагалоссяў і звяртаецца да міласэрнага абліччам Хрыста, каб перамагчы іх, робіць менавіта так, як рабіў св. Павел у адной з першых хрысціянскіх супольнасцяў.

Апостал Народаў разумеў сябе як слугу, які абвяшчае не самога сябе, а Езуса Хрыста і здзейсняе гэта служэнне згодна з міласэрнасцю, якую атрымаў, не на падставе ўласных здольнасцяў ці разлічваючы на свае сілы, а з даверам на тое, што Бог глядзіць на Яго і падтрымлівае сваёй міласэрнасцю яго слабасць, заўважыў Святы Айцец.

“Павел вучыць нас, што толькі прызнаючы сябе слабымі глінянымі сасудамі, грэшнікам патрабуючымі міласэрнасці, скарб Божы напаўняе нас, а праз нас і іншых. У адваротным выпадку, мы будзем напоўнены толькі нашымі скарбамі, які псуюцца і гніюць у сасудах, што толькі здаюцца прыгожымі. Калі прызнаем нашу слабасць і папросім прабачэння, тады аздараўляючая міласэрнасць Бога заззяе ўнутры нас і стане бачнай звонку; праз нас іншыя неяк адчуюць лагодную прыгажосць аблічча Хрыста”, - сказаў Папа.

Набажэнства завяршылася благаслаўленнем іконы Хрыста Збаўцы, замоўленай сумесна англіканскай супольнасцю і рымскай каталіцкай парафіяй Усіх Святых (Parrocchia Ognissanti). Пасля гэтага Папа адказаў на пытанні ўдзельнікаў сходу.








All the contents on this site are copyrighted ©.