2017-02-22 16:01:00

Кардынал Паралін: існуе патрэба ў інклюзіўнай эканоміцы


Інклюзіўная эканоміка важна для вырашэння міграцыйнага пытання, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін 22 лютага 2017 г. у звароце да ўдзельнікаў IV Міжнароднага форума “Міграцыя і мір”, які праходзіць у Рыме. Кіраўнік ватыканскай дыпламатыі падкрэсліў, што большасць насельніцтва планеты пакутуе ад беднасці, недаразвіцця і эксплуатацыі, пры гэтым маючы прыродныя рэсурсы, ад якіх павінна атрымваліваць выгаду. 

Спасылаючыся на дадзеныя міжнароднага аб’яднання “Oxfam”, ён заўважыў, што восем самых багатых людзей планеты ў 2016 г. валодалі аб’ёмам багаццяў роўным даходам 3,6 млрд самых бедных людзей, а дзесяць самых буйных мультынацыянальных кампаній у 2015-2016 гг. мелі прыбытак роўны бюджэтам грамадскіх кас узаемадапамогі 180 краін свету.

Эканамічны і тэхнічны прагрэс, які мае велізарны патэнцыял, калі выкарыстоўваецца не дзеля развіцця, памнажае няроўнасць, сказаў пурпурат. Акрамя таго, распаўсюджаны доступ да камунікацый і ваенных тэхналогій робяць так, што злачыннасць, тэрарызм і войны па ідэалагічных, этнічных, культурных прычынах, сярод некаторых сектараў насельніцтва планеты лічацца самым хуткім спосабам выйсці з сітуацыі беднасці. У гэтым кантэсце кардынал Паралін звярнуў увагу на ўмацаванне міграцыйных працэсаў з аднаго боку і закрытасці і росту нацыяналізму ў адносінах паміж краінамі, з іншага.

Пурпурат падкрэсліў, што бяспечная, упарадкаваная і кантралюемая міграцыя з’яўляецца фактарам прагрэсу для інклюзіўнага і ўстойлівага росту, а мігранты могуць рабіць унёсак – часта вельмі важны – у развіццё грамадстваў, якія іх прымаюць, а таксама на карысць прагрэсу, стабільнасці і міру ў краінах свайго паходжання. 

Бліжэйшы супрацоўнік Папы нагадаў, што інклюзіўная эканоміка, павінна характарызавацца дзяленнем, не выкідаць на ўзбочыну бедных, выкарыстоўваць прыбытак для стварэння адзінства і даваць свету надзею.








All the contents on this site are copyrighted ©.