2017-02-17 15:50:00

Святы Айцец: свет уратуюць сучасныя Добрыя Самаране


Добрыя Самаране ўратуюць свет, падкрэсліў Францішак у пасланні да ўдзельнікаў рэгіянальнай сустрэчы народных рухаў у ЗША. Форум праходзіць 16-19 лютага 2017 г. у каліфарнійскім горадзе Мадэста і прысвечаны праблемам расізма, эміграцыі, працы, справядлівасці ў сферы даступнасці жылля і абароне наваколькага асяроддзя.

У сваім звароце Святы Айцец падкрэсліў важнасць удзелу хрысціян у барацьбе за грамадскую справядлівасць і супрацьстаянні дэгуманізацыі, выразам якой з’яўляецца культ грошай. Папа нагадаў, што навучанне Езуса заключана ў прыпавесці пра Добрага Самараніна, якая кажа, што ўсе людзі – браты і не могуць быць абыякавымі да лёсу адзін аднаго. 

Па словах Францішка, грамадства, эканамічная сістэма якога сканцэнтравана на грошах, часта абыякава глядзіць на пакутуючых ад несправядлівасці. Такое стаўленне цалкам адрозніваецца ад пазіцыі евангельскага Самараніна і сведчыць аб адсутнасці адказнасці за лёс чалавека.

Папа падкрэсліў, што “гангрэну” сучаснай эканамічнай сістэмы немагмыма закамуфліраваць, а калі яе смярдзенне адчуваецца, сілы, якія стварылі такую сітуацыю, пачынаюць маніпуліраваць страхамі людзей і перакладваць адказнасць за ўсе няшчасці на “няблізкіх”. Паводле Святога Айца спробы класіфікацыі людзей на “блізкіх” і “няблізкі”, з’яўляюцца сур’ёзнай пагрозай для чалавецтва. 

Францішак заклікаў хрысціян быць актыўнымі ў змаганні з дэгуманізацыяй, якая выражаецца ў абыякавасці, крывадушнасці і нецярпімасці і дадаў, што  Касцёл павінен быць як гаспадар заезду, якому напрыканцы прыпавесці Добры Самаранін даручыў клопат пра пакутуючага чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.