2017-02-11 10:57:00

Францішак: Марыя – гарант пяшчоты Бога да чалавека


У Сусветны дзень хворага Францішак заклікаў да сузірання Найсвяцейшай Панны Марыі. Адмысловае паведамленне Пантыфік скіраваў 11 лютага 2017 г. праз свой профіль у сацыяльнай сетцы “Twitter”. “Хачу заклікаць усіх да сузірання Марыі, Аздараўлення хворых, якая з’яўляецца гарантам пяшчоты Бога да кожнага чалавека”, - напісаў Папа.

Cёлета Сусветны дзень хворага адзначае свой “срэбны” юбілей і праходзіць ужо ў 25 раз. Галоўныя ўрычыстасці з яго нагоды працягваюцца з 10 па 13 лютага 2017 г.. Ужо ў трэці раз месцам іх правядзення стаў французскі марыйны санктуарый у Лурдзе. Да гэтага Дзень хворага тут адзначаўся ў 1993 і 2004 гг.. Святога Айца на ўрачыстасцях прадстаўляе кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

Сусветны дзень хворага быў устаноўлены ў 1992 г. св. Янам Паўлам ІІ. Ён адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага – ва ўспамін Маці Божай Лурдскай.








All the contents on this site are copyrighted ©.