2017-02-09 13:27:00

Папа: антысемітызм пярэчыць хрысціянскім прынцыпам


Антысемітызм цалкам супрацьлеглы хрысціянскім прынцыпам і ўсім поглядам, годным чалавека, падкрэсліў Святы Айцец падчас сустрэчы з членамі Антыдыфамацыйнай лігі (Anti-Defamation League) – амерыканскай няўрадавай праваабарончай арганізацыі, якая супрацьстаіць антысемітызму і іншым формам нецярпімасці ў адносінах да яўрэяў. Аўдыенцыя прайшла 9 лютага 2017 г. у Ватыкане.

У сваёй прамове Пантыфік заўважыў, што антысемітызм працягвае існаваць у розных грамадствах, але важна памятаць, што плёнам культуры сустрэчы і прымірэння з’яўляецца жыццё і надзея, у той час, як “антыкультура нянавісці” сее толькі смерць і адчай. Папа адзначыў, што Касцёл лічыць сваім асаблівым абавязкам рабіць усё, што ў яго сілах, каб “разам з нашымі братамі яўрэямі, змагацца з антысеміцкімі тэндэнцыямі”.

“Перад абліччам насілля, якое распаўсюджваецца ў свеце, мы пакліканы да больш моцнага не-насілля, што не азначае пасіўнасці,наадварот, актыўнае спрыянне дабру”, - падкрэсліў Францішак.

Антыдыфамацыйная ліга была заснава ў 1913 г. Яе сядзіба знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Арганізацыя мае 30 аддзяленняў у ЗША і тры ў іншых краінах. Яе кіраўніком з’яўляецца Абрахам Фоксан, амерыканскі грамадскі дзеяч, родам з Беларусі.








All the contents on this site are copyrighted ©.