2017-02-08 14:56:00

У Ватыкане гаварылі пра трансплантацыйны турызм


Праблеме гандлю органамі была прысвечана міжнарожная канферэнцыі, якая прайшла 7-8 лютага 2017 г. у сядзібе Папскай акадэміі навук у Ватыкане. У форуме на тэму “Гандль органамі і трансплантацыйны турызм” прынялі ўдзел каля 50 экспертаў з розных краін свету. 

Феномен разглядаўся ўдзельнікамі сустрэчы праз прызму двух дакументаў. Першы – гэта Стамбульская дэкларацыя аб трансплантацыйным турызме, распрацаваная Таварыствам па транспланталогіі (Transplantation Society) і Міжнародным таварыствам па неўралогіі (International Society of Nephrology) у 2008 г. Другі дакумент – гэта Канвенцыя Савета Еўропы па барацьбе з гандлем чалавечымі органамі ад 2014 г. Многія ўдзельнікі ватыканскай канферэнцыі прымалі ўдзел у стварэнні гэтых міжнародных актаў.

У ходзе пасяджэння аналізавалася сітуацыя з гэтай праблемай на розных кантынентах, прагучалі сведчанні ахвяр. Адзначалася, што адна з галоўных прычыны гэтай з’явы ў тым, што для сучаснага грамадства самае важнае – грошы, а не чалавек і яго годнасць. 

Гандаль органамі і трансплантацыйны турызм становяцца вельмі распаўсюджанай з’явай. Пры гэтым, пазбаўленай належнай увагі з боку грамадства і ўладаў. Удзельнікі канферэнцыі звярталі ўвагу на тое, што яе пашырэнне немагчыма без саўдзелу медыкаў, што ўказвае на неабходнасць у прасоўванні ў іх асяроддзі адмысловай этыкі.

На заканчэнне форума адбылося падпісанне супольнай дэкларацыі аб неабходнасці барацьбы з гандлем органамі і трансплантацыйным турызмам на глабальным узроўні.








All the contents on this site are copyrighted ©.