2017-02-08 11:18:00

Папа: перамагчы ганебнае злачынства гандлю людзьмі


Францішак заклікаў прыкласці рашучыя намаганні ў барацьбе з гандлем людзьмі. Адмысловы зварот Святы Айцец скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыецыі ў Ватыкане з нагоды Міжнароднага дня малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі, які азначаецца 8 лютага 2017 г. і сёлета асаблівым чынам прысвечаны дзецям і падлеткам.

“Падтрымліваю ўсіх, хто розным чынам дапамагае непаўналетнім, прымушаным да рабства і эксплуатацыі, хутчэй вызваліцца ад гэтага прыгнёту. Жадаю, каб усе надзеленыя палітычнай уладай з рашучасцю змагаліся супраць гэтай раны, даючы голас нашым самым малым братам, прыніжаным у сваёй годнасці. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб перамагчы гэта ганебнае і непрымальнае злачынства”, - падкрэсліў Папа.

Міжнародны дзень малітвы і разважання супраць гандлю людзьмі адзначаецца ва ўсіх каталіцкіх дыяцэзіях і парафіях свету з 2015 г. па ініцыятыве Апостальскай Сталіцы. Датай яго святкавання было выбрана 8 лютага, бо ў гэты дзень Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Жазэфіны Бакіты – суданскай жанчыны, якая прайшла шлях ад рабыні да законніцы, пазнаўшы шмат духоўных і цялесных пакут і прыніжэння.








All the contents on this site are copyrighted ©.