2017-02-08 10:44:00

Пантыфік адзначыў прыклад японскага мучаніка


Святы Айцец адзначыў каштоўнасць прыкладу веры і любові японскага благаслаўлёнага Юста Такаямы Укона. Беатыфікацыя гэтага мучаніка прайшла 7 лютага 2017 г. у горадзе Осака, у Японіі.

“Замест таго, каб пайсці на кампраміс, ён адмовіўся ад пашаны і дабрабыту, прыняўшы прыніжэнне і выгнанне. Ён застаўся верным Хрысту і Яго Евангеллю, таму з’яўляецца цудоўным прыкладам моцнай веры і адднасці міласэрнай любові”, - сказаў Папа 8 лютага 2017 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Такаяма Укон, вядомы таксама як “самурай Хрыста”, жыў на мяжы ХV-XVI ст. Належаў да першага пакалення японскіх хрысціян. Быў палітычным, вайсковым і рэлігійным дзеячам. Наследуючы прыклад свайго бацькі, прыняў сакрамэнт хросту ва ўзросце 15 гадоў. За вернасць Хрысту быў пазбаўлены шляхецкай годнасці і маёмасці і памёр у 1615 г. у выгнанні на Філіпінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.