2017-02-08 15:16:00

Кардынал пра арганізацыю працы новай Дыкастэрыі


“Гэта вялікі выклік у станоўчым сэнсе”, - сказаў кардынал Пітэр Тарксан аб кіраўніцтве Дыкастэрыяй па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Гэты новы орган адміністрацыі Святога Пасаду пачаў дзейнічаць, згодна з пастановай папы Францішка, 1 студзеня 2017 г.

Дыкастэрыя ўключыла ў сябе даўнейшыя Папскія рады „Iustitia et Pax”, „Cor Unum”, Пастырства эмігрантаў і падарожнікаў і Пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Цяпер, як прызнаўся іерарх, яе работнікі знаходзяцца на этапе спробы распрацоўкі адзінай сістэмы працы. “Для нас самае важнае, паказаць, што гэтыя змены магчымыя, і што мы іх рэалізавалі”, - прызнаўся ў гэтай сувязі кардынал Тарксан.

У новай Дыкастэрыі, якая яшчэ знаходзіцца ў стадыі арганізацыі працы, адзін з аддзелаў знаходзіцца непасрэдна пад кіраўніцтвам Святога Айца. Гаворка ідзе пра пытанні мігрантаў і бежанцаў. Адказныя за яе святары, як падкрэсліў кардынал-прэфект, “абмяркоўваюць усё з Папам і атрымліваюць указанні непасрэдна ад яго”.








All the contents on this site are copyrighted ©.