2017-01-31 15:23:00

Блізка да пагаднення паміж Святым Пасадам і лефэбрыстамі


Пагадненне паміж Апостальскай Сталіцай і святарскім Брацтвам св. Пія X можа быць хутка дасягнута, паведаміў парталу “Vaticaninsider” арцыбіскуп Гвіда Поца. Сакратар Папскай камісіі “Ecclesia Dei” адзначыў, што ў цяперашні час ідзе праца над дэталямі прававой формы ўключэння гэтай групы традыцыяналістаў.

Ватыканскі іерарх заявіў, што святарскае Брацтва будзе мець у Касцёле статус персанальнай прэлатуры, які быў уведзены ў адпаведнасці з Кодэксам кананічнага права ў 1983 г. і да гэтага часу ўжываецца толькі да “Opus Dei”.

Выступаючы ў праграме „Terres de Mission” тэлеканала “Libertés”, генеральны настаяцель лефэбрыстаў, біскуп Бернар Фэле пацвердзіў, што ідуць працы па пагадненні са Святым Пасадам, якое “ў цяперашні час патрабуе толькі пячаткі Святога Айца”. Ён адзначыў, што святары, што належаць да Брацтва, заўсёды прамаўляць імя цяперашняга Папы ў каноне св. Імшы. На яго думку, намаганні Францішка па вяртанні гэтай групы да поўнага адзінства павінны быць змешчаны ў кантэксце яго пастырскага клопату і ўвагі да перыферый.








All the contents on this site are copyrighted ©.