2017-01-29 12:48:00

Пантыфік: змагацца з дыскрымінацыяй хворых на праказу


Папа выступіў супраць дыскрымінацыі, якой падвяргаюцца хворыя на праказу. 29 студзеня 2017 г. адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з праказай. Францішак нагадаў, што “гэта захворванне, хоць і адзначаецца рэгрэсам, па-ранейшаму з’яўляецца адным з самых страшных; яно закранае самых бедных і найбольш маргіналізаваных”. 

Святы Айцец падкрэсліў, што трэба змагацца не толькі з самой хваробай, але і супраць дыскрымінацыі, якую яна спараджае. “Я заклікаю да гэтага ўсіх тых, хто займаецца суправаджэннем і сацыяльнай рэабілітацыяй людзей, што пакутуюць ад хваробы Хансэна, за якіх мы ўзносім нашу малітву”, - сказаў Пантыфік 29 студзеня 2017 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”.

Святы Пасад штогод кіруе адмысловае пасланне да Сусветнага дня барацьбы з праказай. У сёлетнім кардынал Пітэр Тарксан, старшыня новастворанай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, заклікаў рабіць усё магчымае, каб асобы, якія сталі ахвярамі гэтага захворвання, маглі знайсці зразуменне, салідарнасць і справядліваць у грамадстве. Ён нагадаў, што праказай ужо ў 1985 г. хварэла больш за 5 млн чалавек у свеце і штогод рэгіструецца каля 200 тыс. новых выпадкаў хваробы.








All the contents on this site are copyrighted ©.