2017-01-27 13:10:00

Пантыфік спачувае ў сувязі з аварыяй аўтобуса са школьнікамі


Папа выказаў свае спачуванні ў сувязі з аварыяй аўтобуса ў італьянскай Вероне, у якой загінулі і пацярпелі вучні гімназіі імя Сіньеі з Венгрыі.

У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, Францішак запэўніў усіх, хто пацярпеў у гэтым здарэнні ў сваёй малітоўнай салідарнасці. Ён давярае загінулых “міласэрнай любові Усемагутнага Бога” і моліцца, каб іх сям’і і сябры “былі суцешаны ў сваім горы і ўмацаваны Божай ласкай”. Святы Айцец узносіць малітву і за параненых, каб яны “спазналі вылячэнне і суцяшэнне ў гэты час смутку”. Усёй супольнасці гімназіі імя Сіньеі Пантыфік пажадаў “Божага благаслаўлення спакою і сілы”.

Аварыя, у якой загінулі 16 чалавек, адбылася 21 студзеня 2017 г. Аўтобус з падлеткамі з Венгрыі разбіўся, з’ехаўшы з аўтастрады ў раёне Вероны. Усяго ў ім было 55 чалавек, у асноўным гэта былі хлопчыкі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Школьнікі вярталіся ў Венгрыю з Францыі праз паўночную Італію. На з’ездзе з трасы аўтобус наляцеў на апору эстакады і загарэўся.








All the contents on this site are copyrighted ©.