2017-01-21 12:12:00

Папа падтрымаў абаронцаў жыцця ў Францыі


Каталіцкі Касцёл павінен заўсёды заставацца нястомным абаронцам чалавечага жыцця ад моманту яго зачацця да натуральнай смерці, нагадаў Папа ў адмысловым пасланні да арганізатараў і ўдзельнікаў “Марша за жыццё”, які пройдзе 22 студзеня 2017 г. у Парыжы.

Паводле Святога Айца, “у гэтым пытанні немагчыма ісці на кампрамісы, не становячыся пры гэтым вінаватымі ў культуры адчужэння”, на жаль вельмі пашыранай сёння. Аб гэтым ён казаў яшчэ ў лістападзе 2015 г., прымаючы на аўдыенцыі французскіх біскупаў падчас іх візіту “ad limina Apostolorum”.

Папа перасцярог, што раны грамадства, якія ўзнікаюць “па прычыне занядбання слабых і найбольш безабаронных”, вельмі глыбокія, і што кожны адчуе на сабе іх “балючыя наступствы”. Пантыфік заахвоціў удзельнікаў “Марша за жыццё” нястомна “працаваць дзеля будаўніцтва грамадства любові і культуры жыцця”.








All the contents on this site are copyrighted ©.