2017-01-21 13:12:00

Папа да вязняў: ніколі не гасіце святло надзеі


Неабходна культурнае навяртанне, каб зняволеныя ніколі не пераставалі быць перш за ўсё асобамі, надзеленымі годнасцю, і каб пакаранне не было канцом іх жыцця, лічыць Святы Айцец. Пантыфік скірававаў пасланне да ўдзельнікаў канферэнцыі аб пажыццёвым зняволенні, якая прайшла 20 студзеня 2017 г. у падуанскай турме строгага рэжыму “Due Palazzi”. 

У сваім лісце Папа прызнаўся, што заўсёды моліцца за зняволеных у турмах. “Я ўяўляю, як гляджу вам у вочы і бачу ў вашым позірку шмат стомленасці, цяжару і расчаравання, але таксама і пробліск святла надзеі. Я б хацеў вас падбадзёрыць, каб, калі будзеце глядзець назад, ніколі не гасілі гэтага святла надзеі”, - напісаў Пантыфік.

Францішак нагадаў, што быццё асуджаных "асобамі" павінна быць вышэй за іх статус зняволеных. “Вы з’яўляецеся зняволенымі асобамі: назоўнік заўсёды павінен мець перавагу перад прыметнікам, заўсёды чалавечая годнасць павінна апярэджваць і асвячаць меры зняволення”, - заўважыў ён. 

Папа пажадаў знайсці магчымасці, каб мэтай правасуддзя было не толькі пакаранне, але таксама прымірэнне і далейшая рэінтэграцыя зняволеных у грамадства. Пажыццёвая пакаранне, паводле яго слоў, не павінна быць рашэннем праблемы, але праблемай, якую трэба вырашыць, “таму што, калі годнасць канчаткова знявольваецца, грамадства больш не мае месца, каб пачаць спачатку і верыць у абнаўляльную сілу прабачэння”.








All the contents on this site are copyrighted ©.