2017-01-21 12:00:00

Пантыфік прызначыў нунцыя ва Узбекістане


Святы Айцец прызначыў 21 студзеня 2017 г. Апостальскім нунцыем ва Узбекістане арцыбіскупа Чэлесціна Мільёрэ. Ватыканскі дыпламат італьянскага паходжання з 28 мая 2016 г. з’яўляецца прадстаўніком Святога Пасаду ў Расійскай Федэрацыі.

На дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Мільёрэ працуе з 1980 г. Сваё служэнне ён нёс у Анголе, ЗША, Егіпце і Польшчы. Працаваў у Дзяржсакратарыяце, выкладаў у Папскай касцёльнай акадэміі – структуры, якая рыхтуе дыпламатычных прадстаўнікоў Святога Пасаду.

Арцыбіскуп Мільёрэ быў пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы ў Страсбургу і пры ААН у Нью-Ёрку. У перыяд з 2010 па 2016 г. займаў пасаду Апостальскага нунцыя ў Польшчы. Валодае італьянскай, французскай і англійскай мовамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.