Святы Айцец заклікаў вернікаў быць мужнымі, укарананёнымі ў надзеі і здольнымі зносіць цёмныя моманты. Аб гэтым ён казаў 17 студзеня 2017 г. падчас ранішняй Эўхырыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.
Паводле Папы, вызнаўцы Хрыста павінны ставіцца да жыцця як атлеты, якія рыхтуюцца да спаборніцтваў з цвёрдым намерам здабыць перамогу. Адваротным прыкладам з’яўляюцца “лянівыя” хрысціяне, якія не маюць жадання рухацца наперад, імкнуцца да перамен, рабіць тое, што пойдзе на карысць усім.
“Яны лянівыя, “прыпаркаваныя” хрысціяне , якія знайшлі ў Касцёле цудоўную “паркоўку”. І калі я кажу пра хрысціян, кажу пра свецкіх, святароў, біскупаў... пра ўсіх. Існуюць “прыпаркаваныя” хрысціяне. Касцёл для іх – гэта “паркоўка”, на якой яны захоўваюць сваё жыццё і з якой выязджаюць толькі з усімі магчымымі страхоўкамі. Гэтыя нерухомыя хрысціяне нагадаваюць мне пра тое, што нам у дзяцінстве казалі старыя: “Сцеражыся стаячай вады, якая не бяжыць, бо яна псуецца першай”, - сказаў Папа.
Францішак лічыць, што крыніцай хрысціянскай адвагі з’яўляецца надзея – сапраўдны якар, за вяроўку якога трэба трымацца падчас барацьбы і выпрабаванняў. Лянівыя ж вернікі – “пенсіянеры” – яе не маюць. Цудоўна пайсці на пенсію пасля шматлікіх гадоў працы, але “праводзіць усё жыццё на пенсіі – гэта кепска”, сказаў Папа.
Напрыканцы сваёй гаміліі Святы Айцец заклікаў вернікаў адказаць для сябе на пытанні аб стане ўласнай веры: ці жывуць яны шырокімі гарызонтамі, надзеяй, адвагай, рухам наперад або вядуць “цёплае” жыццё, будучы няздольнымі зносіць цёмныя моманты?
All the contents on this site are copyrighted ©. |