2017-01-11 14:36:00

Святы Пасад практыкуе “дыпламатыю малых крокаў”


Хрысціяне павінны быць людзьмі надзеі, і невялікімі жэстамі міру, братэрства і паяднання паслядоўна і сістэматычна будаваць трывалы мір, лічыць адзін з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі.

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі прызнае, што ў сучасным свеце цяжка мець надзею, асабліва, калі паглядзець на ўзрост колькасці актаў насілля, ахвярамі якіх становяцца нявінныя. І ў гэтым кантэксце хрысціяне павінны быць, як Абрагам, да апошняга заставацца людзьмі надзеі. Менавіта такім чынам варта разумець “дыпламатыю малых крокаў”, на якую часта спасылаецца папа Францішак.

Па словах арцыбіскупа Галахера, ва ўмовах “фрагментарнай вайны”, якая зараз трывае ў свеце, мір аднаўляецца маленькімі крокамі, якія робяцца ў перакананні, што ўсе мы браты і сёстры ў чалавечнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.