2017-01-11 14:21:00

Пантыфік сустрэнецца з палестынскім лідэрам


Пантыфік прыме 14 студзеня 2017 г. у Ватыкане палестынскага прэзідэнта Махмуда Абаса. Гэта будзе пятая сустрэча палітычнага лідэра з Францішкам.

Упершыню Прэзідэнт Палестыны наведаў Папу ў Ватыкане ў кастрычніку 2013 г., а ўжо праз год – у маі 2014 г. – вітаў Святога Айца ў Бэтлееме. У чэрвені таго ж года, па запрашэнні Францішка, Абас і былы Прэзідэнта Ізраіля Шымон Перэс прыбылі ў Ватыкан для ўдзелу ў малітве за мір. Наступная сустрэча адбылася ў маі 2015 г. у Рыме з нагоды кананізацыі палестынскай манахіні. 

У 2016 г. Палестына адкрыла пасольства пры Святым Пасадзе, што стала вынікам базавага пагаднення, падпісанага 26 чэрвеня 2015 г. Першым у гісторыі паслом стаў 42-гадовы Іса Касісіех, былы намеснік кіраўніка бюро прэм’ер-міністра палестынскай адміністрацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.