2017-01-01 13:47:00

Папа: мы кажам “не” нянавісці і насіллю


2017 г. будзе добрым настолькі, наколькі кожны з нас, з Божай дапамогай, дзень за днём будзе старацца рабіць дабро. Мір будуецца тады, калі мы кажам  “не” нянавісці і насіллю, і “так” братэрству і прымірэнню, сказаў папа Францішак. У першы дзень 2017 года ён падзяліўся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра, сваімі разважаннямі перад малітвай “Анёл Панскі“. Пантыфік нагадаў пра Сусветны дзень міру, які адзначаецца 1 студзеня. Сёлета яго тэма: “Ненасілле: стыль палітыкі для міру”.

Святы Айцец нагадаў, што Сусветны дзень міру быў устаноўлены папам Паўлам VI у 1967 г., каб умацаваць супольную прыхільнасць у пабудове мірнага і братэрскага свету. “У сёлетнім пасланні я прапанаваў адмовіцца ад гвалту як стылі палітыкі для міру”, - сказаў Папа.Пантыфік падзякаваў за шматлікія малітоўныя ініцыятывы і дзеянні ўздыманыя на карысці міру ва ўсіх частках свету. 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.