2017-01-01 14:03:00

Папа: дапаможам моладзі знайсці месца "на сваёй радзіме"


31 снежня 2016 г. вечарам  Святы Айцец узначаліў, у ватыканскай базыліцы св. Пятра, першыя Нешпары ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі, якія былі падзякай за ўсе падзеі мінулага года. У казанні Пантыфік звярнуў увагу на сітуацыю маладых людзей і нагадаў аб нашай адказнасці за іх будучыню. Папа падкрсэліў нашу “адказнасць і доўг” адносна іх. “Казаць пра заканчэнне года азначае, што мы павінны задумацца над тым, як мы зацікаўлены, якое месца маюць маладыя людзі ў нашым грамадстве”, - сказаў ён.

“Мы стварылі культуру, якая з аднаго боку абагаўляе маладосць, імкнецца зрабіць яе вечнай, з другога боку, як гэта ні парадаксальна, мы прыгаварылі нашу моладзь на адсутнасць прасторы для сапраўднай інтэграцыі, таму што павольна адкінулі яе на абочыну грамадскага жыцця, прымушаючы эміграваць ці вывучаць тыя прафесіі, якія не існуюць і не дазваляюць ім планаваць будучыні”, - сказаў Святы Айцец.

Паводле Францішка мы аддаем прыярытэт спекуляцыям чым годнай і сапраўднай працы, якая дазволіла б маладым людзям быць актыўнымі пратаганістамі ў жыцці нашага грамадства. “Адносна іх мы маем чаканні і патрабуем, каб былі закваскай для будучыні, але мы іх дыскрымінуем і прыгаворваем стукаць у дзверы, якія звычайна зачыненыя”, - дадаў ён. На думку Святога Айца трэба дапамагчы маладым людзям знайсці месца на сваёй зямлі, “на іх радзіме” і стварыць перспектывы на будучыню.

На заканчэнне цэлебрацыі адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і быў праспяваны гімн “Te Deum” на завяршэнне каляндарнага года.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.