2016-12-21 15:06:00

Два нечаканыя візіты Святога Айца за межы Ватыкана


Папа Францішак здзейсніў два нечаканыя візіты за межы Ватыкана. Вечарам 20 снежня 2016 г. ён неспадзявана завітаў ў сядзібу Папскай рады па новай евангелізацыі, якая знаходзіцца на Віа дэла Канчыліяцыёнэ, у непасрэднай блізкасці да плошчы св. Пятра.

Візіт працягваўся каля 15 хвілін. Пантыфік прыбыў у суправаджэнні толькі аднаго жандарма. Ён павіншаваў кіраўніцтва і супрацоўнікаў гэтай структуры з надыходзячымі святамі і падзякаваў за працу зробленую падчас Юбілейнага Года Міласэрнасці. Папа распавёў, што Святы Год стаў для яго радаснай падзеяй і адзначыў важнасць дзейнасці Місіянераў міласэрнасці. 

Таксама Святы Айцец нечакана завітаў у краму лячэбнага артапедычнага абутку на Віа дэль Джэльсаміна, недалёка ад Ватыкана. Фотаздымкі і відэазапісы з Папам, які вітае прысутных там людзей і благаслаўляе ўкрыжаванне, якое яму паднёс адзін з супрацоўнікаў крамы, хутка распаўсюдзіліся ў сацыяльных сетках.








All the contents on this site are copyrighted ©.