2016-12-20 15:30:00

Спачуванні Папы ў сувязі з забойствам пасла Расіі ў Турцыі


Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з забойствам пасла Расійскай Федэрацыі ў Турцыі Андрэя Карлава. Праз кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна 20 снежня 2016 г. ён скіраваў тэлеграму на імя Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

“Яго Святасць Папа Францішак быў засмучаны навіной аб жорсткім нападзе ў Анкары, у выніку якога загінуў пасол Андрэй Карлаў. Яго Святасць выказвае спачуванні ўсім, хто аплаквае гэту страту, і асабліва членам сем’і пасла Карлава. Даручаючы яго душу Усемагутнаму Богу, Папа Францішак запэўнівае Вас і ўвесь народ Расійскай Федэрацыі ў сваёй малітве і духоўнай блізкасці ў гэты час”, - гаворыцца ў спачуванні.

Пасол Расіі ў Турцыі Андрэй Карлаў быў забіты тэрарыстам увечары 20 снежня 2016 г. на адкрыцці фотавыстаўкі ў Анкары. 








All the contents on this site are copyrighted ©.