2016-12-20 14:24:00

Зняты фільм пра начны Ватыкан


Ватыканскі тэлевізійны цэнтр і першы канал італьянскага тэлебачання “RAI” падрыхтавалі гледачам падарунак на Божае Нараджэнне – дакументальны фільм пад назвай “Гэтай ноччу ў базыліцы св. Пятра – сярод ватыканскіх цудаў”. Ён будзе паказаны ў эфіры італьянскага тэлебачання вечарам 27 снежня 2016 г.

Стваральнікі праекту дапамогуць гледачам здзейсніць сапраўдны кінематаграфічны тур па Ватыкане і пазнаёміцца з яго скрабамі пры святле ночы – у прывелеяваны час, калі тут няма турыстаў. Пры стварэнні фільму, знятага ў фармаце “4K HDR”, выкарыстоўваліся квадракоптары, спецыяльныя эфекты, мініпастаноўкі.

Па начным Ватыкане гледачоў правядзе знакаміты італьянскі тэлевядучы, гісторык і антраполаг Альбэрта Анджэла. Ён распавядзе цікавыя і малавядомыя факты пра купал базылікі св. Пятра, мікеланджэлаўскую “Пьету”, фрэскі Сікстынскай капэлы, Ватыканскія сады. Тэлегледачы атрымаюць магчымасць зазірнуць у тыя месцы, якія звычайна застаюцца закрытымі для шырокай публікі: Ватыканскі сакрэтны архіў, казарму Папскай Швейцарскай гвардыі, упраўленне Ватыканскай жандармерыі. На экране з'явяцца таксама сусветна вядомыя зоркі італьянскага кіно: Джанкарла Джаніні і Карла Вердонэ.

Фільм пра Ватыкан стане трэццім з цыклу “Гэтай ноччу ў...”. Папярэднія серыі паказвалі ў начным святле Егіпецкі музеі ў Турыне і Фларэнцыю. Іх праглядзела каля 8 млн. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.