2016-12-18 11:21:00

Віншаванні Францішку ад Патрыярха Кірыла


Віншаванні з нагоды 80-годдзя папы Францішка скіравалі шматлікія рэлігійныя, палітычныя, грамадскія лідэры, дзесяткі тысяч вернікаў ва ўсім свеце.Спецыяльнае пасланне Святы Айцец атрымаў ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

“За некалькі гадоў служэння, адзначанага міратворчымі намананнямі, пропаведдзю любові Хрыста, дапамогай бедным і спрыяннем справе хрысціянскаму адзінству, Вы здабылі павагу ва ўсім свеце. Хачу з радасцю адзначыць высокую ступень узаемаразумення, якога дасягнулі адносіны паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма-Каталіцкім Касцёлам у апошні час, у тым ліку, дзякуючы пазіцыі Вашай Святасці”, - напісаў Патрыярх Кірыл.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прызнаўся, што для яго застанецца незабыўнай сустрэча з Папам, якая адбылася ў лютым 2016 г. у Гаване. і “дала імпульс добразычліваму дыялогу і супрацоўніцтву” паміж Цэрквамі “дзеля міру, справядлівасці, умацавання ў грамадстве маральных каштоўнасцей і пераадолення рознагалоссяў паміж хрысціянамі”.

“Жадаю Вашай Святасці добрага здароўя, даўгалецця, духоўных сіл і усеўмацоўваючай Божай дапамогі ў Вашым высокім служэнні”, - напісаў Патрыярх. 10 снежня 2016 г. прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы перадаў Францішку ў якасці падарунку да Дня нараджэння ікону св. Серафіма Сароўскага.








All the contents on this site are copyrighted ©.