2016-12-18 10:54:00

Бэнэдыкт XVI павіншаваў Францішка з юбілеем


У свой 80-ы Дзень нараджэння – 17 снежня 2016 г. – Францішак атрымаў вельмі цёплы віншавальны ліст ад Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI, які асаблівым чынам ацаніў.

Затым, у другой палове дня, Бэнэдыкт XVI патэлефанаваў Святому Айцу, каб яшчэ раз скласці свае віншаванні. Ён перадаў Папу тры маленькія, але вельмі асабістыя і значныя для абодвух падарункі, паведамілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Свой Дзень нараджэння Францішак правёў радасна і ў звычайным распарадку, як і было прадугледжана. Ён быў асабліва задаволены прысутнасцю вялікай колькасці дзяцей і моладзі на аўдыенцыі, якую ўдзяліў каталіцкай супольнасці “Номадэльфія”.








All the contents on this site are copyrighted ©.