2016-12-17 14:07:00

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Мальты


Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 17 снежня 2016 г. Прэзідэнта Мальты Мары-Луіс Калейра Прэка. Затым палітык сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў сакратар па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

У ходзе сардэчных перамоў адзначаліся добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Мальтай, а таксама асаблівы ўклад каталіцтва ў фармаванне тоеснасці краіны і роля Касцёла ў спрыянне чалавечаму і культурнаму развіццю грамадства.

Бакі абмяняліся поглядамі на галоўныя праблемы міжнароднага і рэгіянальнага характару, у тым ліку з пункту гледжання старшынства Мальты ў Еўрапейскім Саюзе, якое пачнецца з 1 студзеня 2017 г. Закраналіся пытанні звязаныя з міграцыяй, канфліктамі ў міжземнаморскім рэгіёне і важнасць дыялогу паміж рэлігіямі і культурамі. 








All the contents on this site are copyrighted ©.