Свае першыя віншаванні з нагоды Божага Нараджэння Францішак склаў на мове жэстаў. Папа звярнуўся да глухіх асобаў у кароткім відэароліку, які быў апублікаваны на асабістай старонцы яго сакратара, кс. Ёаніса Лацы Гаіда, у сацыяльнай сетцы “Twitter”.
У ім Пантыфік паказаў жэст святкавання, калыхання дзіцяці, папрасіў маліцца за яго і ўдзяліў благаслаўленне.
Францішак не першы раз карыстаецца мовай жэстаў. Упершыню ён звярнуўся такім чынам да групы глухіх пілігрымаў, якія ў маі 2016 г. прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
All the contents on this site are copyrighted ©. |