2016-12-13 12:53:00

Святы Айцец прызначыў прадэкана Рымскай Роты


Папа прызначыў 64-гадовага кс. Марыса Манье прадэканам Трыбуналу Рымскай Роты. Французскі святар належыць да дыцэзіі Ле-Пюі-ан-Веле і працуе ў ватыканскай судовай дыкастэрыі з 1995 г. Ён уваходзіць у склад спецыяльнай камісіі па вывучэнні рэформы кананічнага сужэнскага працэсу.

Трыбунал Рымскай Роты з’яўляецца адной з найстарэйшых структур Рымскай курыі. Ён вырашае справы, адведзеныя толькі для Апостальскай Сталіцы, у першую чаргу, апеляцыі на рашэнні касцёльных судоў ніжэйшай інстанцыі. Як правіла, гаворка ідзе аб прыняцці рашэнняў, якія тычацца сапраўднасці або несапраўднасці сакрамэнту сужэнства.








All the contents on this site are copyrighted ©.