2016-12-13 14:58:00

Пантыфік нагадаў пра сувязь міграцыі і развіцця


Францішак заклікаў кіраўніцтва краін і рэгіянальныя палітычныя ўлады адказаць на крызіс, выкліканы масавым перамяшчэннем людзей, нагадваючы, што феномен міграцыі і развіццё блізка спалучаны з праблемамі беднасці, вайны і гандлю людзьмі. Ён звярнуўся да ўдзельнікаў Глабальнага форума па міграцыі і развіццю, які прайшоў 10-12 снежня 2016 г. у сталіцы Бангладэш, Даке.

Пасланне Папы, за подпісам кардынала Дзяржсактара Пьетра Параліна, было прачытана спецыяльным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы на форуме, кс. Габрыэле Бэнтоліа, падсакратаром Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў.

У сваім звароце Пантыфік нагадаў аб тэрміновай патрэбе ў “сапраўдным глабальным лідэрстве, здольным кіраваць міжнароднай эканомікай, ураўнаважваючы патрабаванні асобных эканомік у актуальных умовах крызісу”. Акрамя таго, па словах Папы, актуальнымі выклікамі з’яўляецца  раззбраенне, харчовая бяспека і мір, абарона навакольнага асяроддзя і ўрэгуляванне міграцыйных працэсаў.

Святы Айцец выказаў перакананасць, што толькі інтэгральная стратэгія дазволіць перамагчы беднасць, вярнуць годнасць маргіналізаваным і забяспечыць належнай абаронай навакольнае асяроддзе.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў форума, кс. Габрыэле Бэнтоліа звярнуў увагу на тое, што міграцыя пераважна разглядаецца з пункту гледжання праблем, якія стварае, а не магчымасцяў, якія адкрывае для развіцця. Святы Пасад глядзіць на гэты феномен праз прызму клопату аб чалавечай годнасці і ўмацавання салідарнасці, заклікаючы грамадзянскія супольнасці і ўлады браць пад увагу такога віду стратэгіі, дадаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.