2016-12-11 13:23:00

Францішак: сёння мы радуемся дзеля хуткага прыйсця Збавіцеля


Урачыстасць Божага Нараджэння ўжо блізка, і знакі Яго надыходу бачныя на нашых вуліцах і ў нашых дамах. Таксама і тут, на плошчы св. Пятра былі пастаўлены яслі побач ялінкі, сказаў Святы Айцец 11 снежня 2016 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” ў Ватыкане.

 “Сёння мы святкуем трэцюю нядзелю Адвэнту, падчас якой св. Павел нас заклікае “ Радуйцеся заўсёды ў Пану. Яшчэ раз кажу: радуйцеся!  Лагоднасць вашая няхай будзе вядомая ўсім людзям. Пан блізка” (Фл 4,4-5). Гэта не павярхоўная радасць ці чыста эмацыянальная, тая, да якой заклікае нас Апостал, і нават не жыццёвая ці спажывецкая. Не, гэта не тое, але справа ў сапраўднай радасці, у якой мы пакліканы адкрыць ейны густ. Смак сапраўднай радасці.  Гэта радасць, якая кранае глыбіню нашай істоты, калі мы чакаем Езуса, які ўжо прыйшоў, каб прынесці збаўленне свету, абяцаны Месія, які нарадзіўся ў Бэтлееме ад Панны Марыі. Літургія Слова дае нам адэкватны кантэкст, каб зразумець і жыць гэтай радасцю.  Ісая кажа аб пустыні, сухой зямлі, аб стэпу (Іс 35,1); прарок мае перад сабой слабыя рукі, дрыжачыя калені.згубленыя сэрцы, сляпых, глухіх і нямых (Іс 35, 3-6). Гэта карціна спусташэння, няўмольнага лёсу без Бога.

Але нарэшце збаўленне абвяшчаецца: “ Будзьце адважнымі! Не бойцеся - кажа прарок. Вось Бог ваш, помста прыйдзе і збавіць вас “ (Іс 35,4). І раптам усё мяняецца: пустыня квітнее, суцяшэнне і радасць напоўняць сэрцы (Іс 35,5- 6). Гэтыя знакі, абвешчаныя Ісаяй як дэтэктары збаўлення, якое ўжо прысутнае, рэалізуюцца ў Езусе. Ён сам сказаў пра гэта, адказваючы пасланнікам ад Яна Хрысціцеля. Што кажа Езус гэтым пасланнікам?  “Сляпыя зноў бачаць і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца і глухія чуюць, памерлыя ўваскрасаюць” ( Мц 11,5). Гэта не словы, гэта факты, якія паказваюць, што збаўленне, якое прынёс Езус, ахопіць ўсё чалавецтва і яго адновіць.  Бог увайшоў у гісторыю, каб вызваліць нас з няволі граху; Ён разбіў сваю палатку сярод нас, каб падзяліць з намі нашае жыццё, загаіць нашы раны і перавязаць іх і даць нам новае жыццё. Радасьць -  гэта плён збаўчага дзеяння і любові Бога.

Мы пакліканы прыняць удзел у гэтай радасці. Але невясёлы хрысціянін гэта той, якому чагосці яму не хапае - ён не хрысціянін. Радасць у сэрцы, радасць унутры нас вядзе наперад, дае нам адвагу. Пан прыйдзе, прыйдзе  ў нашае жыццё як вызваліцель, прыйдзе вызваліць нас ад усіх унутраных і вонкавых рабстваў. Менавіта Ён паказвае нам шлях вернасці, цярпення і настойлівасці, каб наша радасць, перад Яго прыйсцем, была поўнай. Урачыстасць Божага Нараджэння ўжо блізка, і знакі Яго надыходу бачныя на нашых вуліцах і ў нашых дамах. Таксама тут на плошчы былі пастаўлены яслі побач ялінкі. Гэтыя знешнія знакі заклікаюць нас прыняць Пана, які заўсёды прыходзіць і стукае ў нашыя дзверы, стукае ў нашае сэрца, каб прыбыць да нас. Яны заклікаюць нас прызнаць яго крокі сярод тых братоў, якія праходзяць побач нас, асабліва найбольш слабых і патрабуючых.  

Сёння мы пакліканы радавацца дзеля хуткага прыйсця нашага Збавіцеля. Мы пакліканы падзяліцца гэтай радасцю з іншымі людзьмі, даючы суцяшэнне і надзею бедным, хворым, самотным і няшчаслівым людзям.Няхай Панна  Марыя, “слугіня Пана”, дапаможа нам пачуць голас Бога ў малітве і служыць Яму з міласэрнасцю братам, каб быць гатовымі на сустрэчу з Божымі Народзінамі, рыхтуючы нашы сэрцы да прыняцця Езуса.

Пасля марыйнай малітвы Францішак нагадаў, што сёння ў Лаосе будуць абвешчаны благаслаўлёнымі Марыё Борзака, святар з Ордэну Аблатаў Місіянераў Беззаганнай Панны Марыі, а таксама Павел Той Хой, свецкі вернік- катэхет разам з 14 сябрамі, якія загінулі з нянавісці да хрысціянскай веры.  “Іх гераічная вернасць Хрысту няхай стане для нас падбадзёрваннем і прыкладам для місіянераў, асабліва катэхетаў, якія на місійных тэрыторыях выконваюць каштоўную і незаменную апостальскую працу, за што ўвесь Касцёл ім удзячны”, - сказаў Папа.  

Затым Святы Айцец прывітаў дзяцей і падлеткаў Рыма, якія прыйшлі на плошчу св. Пятра,  каб атрымаць традыцыйнае благаславенства для сваіх фігуркаў “Дзіцятка Езуса”. “Дарагія дзеці, калі вы моліцеся перад сваімі яслямі разам са сваімі бацькамі, прасіце ў Дзіцятка Езуса, каб дапамог вам усім любіць Бога і бліжняга. І не забывайцеся малімцца і за мяне, так, як і я малюся за вас”, - сказаў Папа.  

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.