2016-12-11 12:23:00

Папа да клерыкаў: падрыхтоўвайцеся да духоўнага бацькоўства


Вы павінны быць духоўнымі айцамі для сваіх вернікаў, бо святар ці нават законнік, які не з’яўляецца такім, не карысны нікому, сказаў  Папа 10 снежня 2016 г. да клерыкаў і прафесараў Духоўнай семінарыі імя Пія ХІ з Апуліі, з паўднёвай Італіі. У спантаннай прамове Пантыфік  гаварыў аб патрэбе такой святарскай фармацыі, якая б ахоўвала  будучых святароў перад упадкамі і сканадаламі, якія спрычыняюць шмат зла.

“Аднак яшчэ больш важным з’яўляецца выхаванне семінарыстаў да духоўнага бацькоўства. Клерыкі павінны вучыцца гэтаму бяручы прыклад з так шматлікіх выдатных святароў, якія папярэдзілі іх на шляху веры”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў клерыкаў да пастаяннай малітвы перад Табернакулюмам. “Не пакідайце там Пана ў самоце, бо Ён вам так патрэбны”, - падкрэсліў Святы Айцец і папярэдзіў, каб яны не выкарыстоўвалі стомленнасці як апраўдання таго, каб не маліцца. “Бо заснуць у малітве перад Найсвяцейшым Сакрамантам – гэта не грэх. У мяне таксама гэта часта здаралася”, - прызнаўся Пантыфік.

У канцы сустрэчы Папа заклікаў семінарыстаў не забывацца на асноўныя накірункі  сваёй фармацыі: духоўнае жыццё, малітва, жыццё ў супольнасці і вучоба. “Мы павінны вучыцца, бо Народ Божы не любіць няўдалага святара, які не разумее спраў, не мае ніякага спосабу, каб іх разумець і не здольны сэнсоўна казаць пра Божыя справы”, - сказаў Святы Айцец.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.